Искать

Да Міжнароднага дня птушак

У рамках святкавання Міжнароднага дня птушак, які адзначаецца 1 красавіка, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, дзе прынялі ўдзел вучні 2-9 класаў. У конкурсе “Майстэрня кармушак і птушыных хатак” былі адзначаны дзве работы: дыпломам 1 ступені – кармушка Грэчка Аляксандры, вучаніцы 2 “Б” класа, дыпломам 2 ступені – кармушка Вайцяшука Мікалая, вучня 2 “Б” клсаса.
 
Сярод вучняў 6-ых класаў была праведзена віктарына “Дзіўны свет птушак”. Пераможцамі сталі вучні 6 “А” класа.
Для вучняў 8-ых класаў праводзілася конкурсная пазнавальная праграма “Цікавыя факты пра птушак”. Пераможцамі конкурснай праграмы сталі: Гаўрылюк Максім, вучань 8 “А” класа, Балюк Кацярына, вучаніца 8 “А” класа, Казлякоўскі Назар, вучань 8 “А” класа, Амяльчук Давід, вучань 8 “Б” класа.
 
А вучні 7-ых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай мазаіцы “Свет птушак”.