Искать

Злет атрадаў міласэрнасці

31 сакавіка ўтульная актавая зала нашай школы сабрала атрады міласэрнасці і валанцёраў на ХІ раённы злёт.
 
Праграма злёта была вельмі цікавай, яскравай і насычанай: агляд-конкурс “Беларускі маячок”, прагляд выступленняў агітбрыгад “Запалі касцёр дабра”, работа творчых секцый. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня раённага аб’яднання ветэранаў Куніцкі В.П. і старшыня Іванаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Паўмесяца Дзяружкова Т.В. Яны выступілі перад удзельнікамі з віншаваннямі і словамі падзякі за валанцёрскую дзейнасць і міласэрнасць, якую вучні праяўляюць да ветэранаў, адзінокіх грамадзян, інвалідаў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога. Завяршыўся злёт гала-канцэртам пераможцаў раённага конкурса вакальнай творчасці “Пяю табе, мой край!”.
 
Прыемна адзначыць, што ў ім былі ўзнагароджаны і вучні нашай школы: Мароз Анастасія, вучаніца 4 “А” класа, Піліпчак Ксенія, вучаніца 9 “Б” класа, Андрановіч Ганна, вучаніца 9 “А” класа. Арганізатарамі мерапрыемства была выказана падзяка вучаніцам 9 “Б” класа Клімовіч Ганне і Парфіевец Анастасіі і вучаніцы 8 “Б” класа Шудрык Дар’і, якія былі вядучымі гэтага свята.