Искать

“Мая прафесія – мая будучыня”

Згодна з планам работы на 2017/2018 навучальны год аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Іванаўскага райвыканкама правёў 27 сакавіка 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава” Дзень прафарыентацыі для навучэнцаў 8 – 11 класаў і моладзі, не занятай працоўнай і вучэбнай дзейнасцю.
 
У рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.
 
Адкрыццё мерапрыемства адбылося ў актавай зале школы. Прысутных азнаёмілі з праграмай правядзення Дня Прафарыентацыі, прадставілі прадстаўнікоў навучальных устаноў.
Затым у файе школы навучэнцы змаглі азнаёміцца са стэндавай інфармацыяй, атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад прадстаўнікоў навучальных устаноў, паназіраць за майстар-класамі. У актавай зале праводзілася дэманстрацыя відэаматэрыялаў навучальных устаноў.
 
Раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава таксама падрыхтавала для будучых выпускнікоў выставу літаратуры