Искать

Правільнае абыходжанне з адходамі

Для выканання пункта 8 рашэння Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 студзеня 2018 года "Аб стане работы ў Іванаўскім раёне па выкананні раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і выніках выканання ў 2017 годзе даведзеных заданняў па зборы (загатоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў" у перыяд з 12 па 22 сакавіка 2018 года ў школе былі праведзены тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на засваенне правілаў утылізацыі адходаў і выпрацоўкі навыкаў раздзялення адходаў. З вучнямі праводзіліся гульнёвыя праграмы, тэматычныя інфармацыйныя гадзіны.
 
У 9-ых класах Карэнковіч Ларысай Мікалаеўнай праведзены занятак “Правільнае абыходжанне з адходамі – крыніца экалагічнай і эканамічнай бяспекі”. У правядзенні мерапрыемства прыняла ўдзел спецыяліст Іванаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дарагакупец Алена Мікалаеўна. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася: уцягненне выхаванцаў і навучэнцаў у актыўную дзейнасць і інфармаванне пасродкам дзяцей і навучэнцаў іх бацькоў па раздзяленню адходаў у дамашніх умовах з далейшай іх загрузкай у вулічны кантэйнер.
 
Таксама састащлены план правядення тэматычных мерапрыемстваў для ўсіх класаў на красавік і май.