Искать

Грошы маюць значэнне!

У 2012 годзе некамерчая Міжнародная арганізацыя па фінансавай асвеце дзяцей і моладзі ініцыіравала штогадовую глабальную кампанію, мэтай якой з'яўляецца павышэнне асвядомленасці дзяцей і моладзі ў грашовых пытаннях, фінансах, зберажэннях і прадпрымальніцтве.
 
У 2013 годзе Рэспубліка Беларусь адна з першых краін Усходняй Еўропы падтрымала гэтую важную адукацыйную ініцыятыву і прыядналася да ліку партнёраў гэтага міжнароднага руху, імкліва набіраючага абароты.
 
Лічбы гавораць самі за сябе: калі ў 2012 годзе ў Тыдні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел 33000 дзяцей і падлеткаў з 21 краіны, то па выніках 2017 года мерапрыемствам былі ахоплены больш за 7,8 млн. маладых людзей з 137 дзяржаў зямнога шара. Што тычыцца нашай краіны, то ў 2013 годзе ў правядзенні Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі ў Беларусі прынялі ўдзел 30 чалавек, а ў 2017 годзе іх колькасць узрасла да 500000.
 
У 2018 годзе і вучні нашай школы прынялі ўдзел у гэтым руху, і цяпер, як кажуць, мы таксама “у тэме”.
З 12 па 17 сакавіка 2018 года прайшоў міжнародны Тыдзень фінансавай граматнасці “Грошы маюць значэнне!”
Ва ўсіх класах былі праведзены заняткі па фінансавай граматнасці: гульні, практыкумы, віктарыны, круглыя сталы, лекцыі. У некаторых класах заняткі дапамаглі правесці банкаўскія работнікі.
 
У наш час узаемадзеянне кожнага чалавека з фінансавай сістэмай набыло паўсядзённы характар. Мы рэгулярна здзяйсняем фінансавыя аперацыі – аплачваем тавары і паслугі, робім укладанні ці адлічэнні, страхуем маёмасць і грамадзянскую адказнасць, ажыццяўляем грашовыя пераводы, набываем пуцёўкі, атрымліваем крыдыты і г.д. І тым не менш, далёка не кожны можа з упэўненасцю сказаць, што ён умее добра распарадзіцца грашовымі сродкамі. Для таго, каб правільна арыентавацца ў свеце сродкаў, “не заблукаць” у разнастайнасці фінансавфых прадуктаў, паслуг і інструментаў, неабходна пастаянна ўдасканальваць свае веды ў гэтых пытаннях.