Искать

Запалі вогнішча дабра

17 сакавіка на базе нашай школы адбыўся раённы этап абласнога агляду-конкурсу агітбрыгад “Запалі вогнішча дабра”. Агітбрыгады васьмі школ раёна паказалі свае выступленні. Ад нашай школы ў конкурсе прыняла ўдзел агітбрыгада “Новае пакаленне”, у якой аб’ядналіся акцябраты і піянеры. Выступалі яны ў намінацыі “4 G: новы фармат узаемадзеяння”. Па выніках выступлення наша агітбрыгада “Новае пакаленнезаняла 3-е месца.
 
Дзякуем за выступленне піянерам з 8 “А” класа Масюк Дар’і, Дробат Юліі, Гарчак Марыі, Брыгадзінай Вераніцы, Грынь Дар’і і акцябратам з 2 “Б” класа Барадзінчык Елізавеце, Кірыловіч Марыі, Сямёнаву Паўлу, Смольскай Сафіі, Ксёнда Андрэю.