Искать

Мы – грамадзяне Беларусі!

15 сакавіка 2018 года краіна адзначала Дзень Канстытуцыі. Ва ўсіх рэгіёнах ў гэты дзень адбылася рэспубліканская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Лепшым прадстаўнікам моладзі, выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў у гэты дзень былі ўручаны пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Святочнае мерапрыемства прайшло ў вялікай зале раённага выканаўчага камітэта. Пашпарты ўрачыста былі ўручаны тром вучням нашай школы: Устымчуку Андрэю, Тындзік Вользе, Кананчуку Уладзіславу старшынёй райвыканкама Бісуном Ю.Ю. і начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Малічам С.С.
 
Незабываемым гэты дзень стаў не толькі для вучняў, якія атрымалі пашпарты, але і для тых, хто папоўніў рады самага буйнога маладзёжнага аб’яднання краіны – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Членскія білеты і значкі ГА “БРМС” атрымалі Брыгадзіна Вераніка, Грынь Дар’я, Зіновік Анастасія, Кухарчук Юлія, Жыгарэвіч Дар’я. Членскія білеты БРСМ урачыста ўручыў старшыня раённага аб’яднання ветэранаў Куніцкі В.П. Астатнія вучні 8 – 9 класаў, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі ў падарунак кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” на ўрачыстых класных гадзінах.