Искать

КВЗ

У суботу, 3 сакавіка, адбыўся адкрыты гарадскі турнір КВЗ сярод школьнікаў. Сярод гарадскіх школьных каманд удзел прыняла і наша каманда “Час пакажа. Перазагрузка”. З вялікай адказнасцю падышлі каманды да конкурсаў прывітання і фрыстайла. Па выніках гарадской лігі старшыня журы, дырэктар ДУА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” Святлана Якаўлеўна Качула, адзначыла неардынарны падыход каманд да конкурсаў, пасля чаго падзякавала вучняў за ўдзел і аб’явіла вынікі. Наша каманда засталася ў кроку ад перамогі. Яна заняла ганаровае 2-е месца.
 
З 13 па 15 сакавіка наша каманда  прадстаўляла Іванаўскі раён на фестывалі Брэсцкай абласной лігі КВЗ, па выніках якой была запрошана на асобную рэйтынгавую гульню ў чвэрцьфінале.     
 
Віншуем нашу каманду і выказваем словы падзякі вучням – Галякевіч Юльяне, Кузьмічу Максіму, Божка Паўлу, Даўбнюку Мікіту, Юруцю Кірылу, Ціхаміравай Ульяне, Вядзёрчык Кацярыне, Бужынай Веры, Шумак Дар’і – за творчы падыход да падрыхтоўкі выступлення
 
.