Искать

Вечар школьных сяброў

Цудоўнае свята – вечар школьных сяброў. Па даўняй традыцыі ў першую суботу лютага ў нашай школе сабраліся юбіляры-выпускнікі. Гэта выпускі 2017г. (1год), 2013 (5 гадоў), 2008 (10гадоў), 2003 (15гадоў), 1998 (20 гадоў), 1993 (25 гадоў). Асабліва прыемна было бачыць тых выпускнікоў, хто закончыў школу 25 і 20 гадоў таму назад.
 
Людзі прыехалі здалёку, каб праз многа гадоў зноў сустрэцца, успомніць свае шчаслівыя школьныя гады. Радасныя пачуцці напаўнялі сэрцы. Усмешкі на тварах, добрыя пажаданні выпускнікам, песні, цёплыя словы настаўнікам і ветэранам настаўніцкай працы – усё гэта стварала цёплую атмасферу сяброўства і ўзаемаразумення. Навучэнцы школы пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Галета і настаўніка музыкі Н.А. Дзямчук падрыхтавалі і правялі вясёлую праграму. На працягу вечара гучала цудоўная музыка, песні ў выкананні Мароз Анастасіі, Андрановіч Ганны, вясёлыя танцы ад дзяўчынак 5-х классаў. Спадзяёмся, што гэты вечар надоўга застанецца ў памяці юбіляраў.