Искать

Конкурс малюнкаў “Пасябруй са спортам”

Падведзены вынікі конкурса дзіцячых малюнкаў “Пасябруй са спортам”. Нагадаем, што ў нашай школе ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел вучні з 1-га па 6-ыя класы. Тварэннямі маленькіх мастакоў любаваліся на першым паверсе школы: дзеці, бацькі, настаўнікі, работнікі школы. Хочацца адзначыць, што ўсе малюнкі заслугоўваюць самай высокай пахвалы і слоў падзякі.
 
Але конкурс ёсць конкурс. У ім перамаглі мацнейшыя. Дыпломамі пераможцаў I-га (раённага) этапу адкрытага публічнага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам” узнагароджаны: 1-3 кл.: I месца – Кірыловіч Марыя, 2 «Б» клас; II месца – Аніпчанко Аляксандра, 2 «Г» клас; III месца – Багданівіч Мацвей, 1 «Б» клас; 4-6 кл.: I месца – Гарчанюк Таццяна, 4 «В» клас; II месца – Клімовіч Уладзіслаў, 6 «Б» клас; III месца – Свірэпа Арцём, 6 «В» клас. Аніпчанка А., вучаніца 2 “Г” класа, Клімовіч У., вучань 6 “Б” класа ўзнагароджаны дыпломамі за подпісам старшыні цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” Дзмітрія Аляксандравіча Лукашэнка.