Искать

Вясёлка

27.09.2018 года ў актавай зале школы адбылася сустрэча вучняў пачатковых класаў з загадчыкам аддзела работы па сувязях з грамадскасцю дзіцячага часопіса “Вясёлка” Казлякевіч Радмілай Аляксандраўнай.
 
2
 
З мэтай выхавання любові да сваёй краіны, шанавання роднай мовы, пашырэння ведаў пра беларускіх пісьменнікаў і іх творчасць з навучэнцамі праведзены цікавыя гульні, віктарыны, конкурсы.
 
4
 
Таксама вучні пазнаёміліся з новымі беларускімі выданнямі для дзяцей, набылі часопіс “Вясёлка”. У завяршэнне сустрэчы вучні падарылі Радміле Аляксандраўне свае малюнкі. Магчыма, некаторыя з іх з’явяцца на старонках часопіса “Вясёлка”.
 
1
 
 
3