Искать

Семінар намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце

1 сакавіка 2018 года ў школе прайшоў семінар намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце “Сістэма работы ўстановы адукацыі па папярэджванню супрацьпраўных паводзін навучэнцаў”.
Сустрэча ўдзельнікаў семінара адбылася ў актавай зале школы. Адкрыў семінар хор малодшых класаў песняй “Расткі дабра”. Перад прысутнымі выступіла Масюк І.В., галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама. Аб стане правапарушэнняў і злачыннасці сярод непаўналетніх Іванаўскага раёна паведаміла Луцко Я.І., інспектар ІСН Іванаўскага РАУС. Аб асаблівасцях арганізацыі індывідуальна-прафілактычнай работы ва ўстановах адукацыі расказала Навічук Н.С., намеснік старшыні камісіі на справах непаўналетніх Іванаўскага райвыканкама.
 
Школьны педагог-псіхолаг Крыпіневіч М.В. раскрыла перад прысутнічаючымі пытанне фарміравання прававой самасвядомасці непаўналетніх. З работай СППС школы па папярэджванню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і сацыяльнай і прававой дапамозе навучэнцам, якія здзейснілі правапарушэнні ці злачынствы, пазнаёміла педагог сацыяльны Кананчук Ю.І. Падагуліла вынікі работы школы па папярэджанню супрацьпраўных паводзін вучняў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галёта С.І. З вялікім задавальненнем удзельнікі семінара прагледзілі работу “Немощи духовной состояние”, падрыхтаваную Вядзёрчык К.С., вучаніцай 9 “А” класа, пад кіраўніцтвам настаўніка па класу фартапіяна Перчанка Л.В. Цікава было папрысутнічаць на выхаваўчых мерапрыемствах у 2 “Б” класе (вусны часопіс “Нашы правы і абавязкі”, класны кіраўнік Скошчук А.С.) і ў 11 “А” класе (класная гадзіна “Падлетак і правапарушэнне”, класны кіраўнік Нічыпорчык В.А.).
 
Незабыўныя ўраджанні ўдзельнікі семінару атрымалі ад прагляду спектакля “Калядныя апельсіны”, падрыхтаванага выхаванцамі тэатральнага гуртка “Звычайны цуд” пад кіраўніцтвам Кавалевіч С.В.