Искать

Урачыстая лінейка

 

 

     Наша школа гасцінна прывітала ўсіх: тых, хто прыйшоў сюды ўпершыню, і тых, хто правёў шмат цікавых і шчаслівых гадоў у нашай школе.

 

     На першую ў жыцці ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, прыйшлі першакласнікі. А дапамаглі ім зрабіць гэты важны крок у школьнае жыццё нашы будучыя выпускнікі – вучні 11-х класаў.

 

     Са словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў выступілі начальнік аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама Сяргей Анатольевіч Варуха, дырэктар школы Яўгеній Васільевіч Стасюк, настаўніца 1 “А” класа Алена Андрэеўна Каляда. Ад імя бацькоў першакласнікаў павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага годаТаццяна Міхайлаўна Шапялевіч.

 

     Ганаровыя госці нашай лінейкі ўручылі першакласнікам кнігу “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі першакласніку”.

 

       Вучань 11 класа Новік Максім і вучаніца 1 класа  Багдановіч Ангеліна далі першы званок, які запрасіў вучняў ва ўтульныя класы на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок.

 

0-02-05-d763ee8d2057593d2b55495552309d0524602e98be14a292a527df5b0f8b8703 ee6b75ec

0-02-05-baf6051a1fefd81a4352faac4fcda9dfb03eae9836db4b44330684d2c14722dd bf966877

0-02-05-ad0405f75c10a9379224f424989be7557416188a8165bf541a4789ae20aeb931 5e3f2c52

0-02-05-2811f414fce8abb81eb3dc22d1c39d196134ba5afff2b37a1f804137d003a737 4cba12f9